27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых святаў — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
«Ва Ўзьвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару»
27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых святаў — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
Святкаванне Ўзвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як рымская імператрыца Алена здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус.
Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 годзе яе сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе жадаючыя маглі пакланяцца яму. У гонар гэтага і адзначаецца свята Ўзвіжанне, якое называюць яшчэ Чэсны Хрэст. Адначасна ў гэты ж дзень прызначаецца строгі пост дзеля ўспаміну крыжовых пакутаў Збавіцеля.
Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясох усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.
«Ва Ўзвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару». Ўзвіжанне — першы дзень пачатку збору журавінаў. Таксама ў гэты дзень лічыцца канчатковым развітанне з летам. Беларусы казалі: «На Ўзвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».