Ізраільскія самалёты, нягледзячы на абвешчанае на 48 гадзін спыненьне налётаў, абстралялі ў панядзелак наземныя цэлі на поўдні Лібану ў мясцовасьці Таіба. Прэс-сакратар ізраільскай арміі паведаміла, што самалёты падтрымліваюць сілы, што вядуць баі з партызанамі Хезбалаху.

У начы Ізраіль абвясьціў, што ўстрымліваецца на 48 гадзін ад налётаў на паўднёвы Лібан. Зроблена гэта пасьля таго, як быў учынены авіяналёт на лібанскае мястэчка Кана, падчас якой загінула 60 чалавек.

Газэта Выборча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0