Беларускі злодзей рабаваў за мяжой, а нарабаванае збываў у Беларусі.
Невялічкую вёску ў Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласьці наведаў жыхар Беларусі. Уначы міліцыянты праходзілі міма тутэйшай крамы і дужа зьдзівіліся – з акна будынку выляталі пакеты з прадуктамі. Затрыманым злодзеем аказаўся 48-гадовы беларус, які, як высьветлілася, за дзень да гэтага абрабаваў аптэку. Злодзей ужо зьбіраўся паехаць на радзіму. Раней ён быў неаднаразова судзімы за аналягічныя злачынствы: ён учыняў крадзяжы ў аддаленых раёнах суседніх рэспублік, а ўраніцы вяртаўся ў Беларусь, дзе збываў нарабаванае.
Паводле БРЯНСК.RU