Аўтары кнігі — гарадзенскі гісторык, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч і мастак Павел Татарнікаў. Гэта кніга — 8‑я ў серыі «Гарадзенская Бібліятэка».

Набыць яе можна ў гарадзенскай краме «Кнігі» (вул. Гарнавых, 7), а таксама ў Цэнтры Беларускай Кнігі (Будзёнага 48а‑44, памяшканне Таварыства Беларускай Школы). А таксама ў галоўных кнігарнях Менска.

Выдавецкая серыя «Гарадзенская Бібліятэка» заснавана ў 2006 г. гарадзенскім Рухам «За Свабоду» у шчыльным супрацоўніцтве з Калегіумам Усходняй Еўропы (KEW) з Вроцлава (Польшча).

«Гарадзенская бібліятэка» прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу і нашых суседзяў. Кнігі серыі распавядаюць пра людзей‑стваральнікаў, якія ў розныя часы супрацьстаялі разбурэнню і знішчэнню, як бы гэта не называлася чарговымі ўладамі.

За апошні час свет пабачылі наступныя выданні:

«Магдэбургская Гародня» Юры Гардзееў
«Хадзі на мой голас» Данута Бічэль
«Развітанне з ілюзіямі» Аляксей Карпюк
«Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху. Пётр Сяўрук» Андрэй Вашкевіч, Сяргей Токць
«Зрабаваны народ. Размовы з беларускімі інтэлектуаламі»
«Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця» Т. 1‑2, Сяргей Шапран (выдадзена супольна з «Бібліятэкай Бацькаўшчыны»)

ruh-u-hrodna

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0