Паводле стану на панядзелак, на матч футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — «Эвертан» прададзена 14 тыс. білетаў:больш за 8 тыс. у касах стадыёна «Дынама», 6 тыс. у касах Барысаўскага гарадскога стадыёна.
За фанатамі ліверпульскага клуба зарэзервавана 1300 месцаў, але колькі іх прыедзе — пакуль невядома, паведамляе «Еўрарадыё».
***
Матч 2-га туру групавога турніру футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ - «Эвертан» пройдзе 1 кастрычніка (чацвер) на мінскім стадыёне «Дынама», пачатак а 20-й.
У першым туры, 17 верасня, БАТЭ ў Лісабоне прайграў «Бенфіцы» з лікам 0:2, а «Эвертан» разграміў у Ліверпулі афінскі АЕК - 4:0.
Што да апошніх вынікаў у нацыянальных чэмпіянатах, дык БАТЭ ў нядзелю перамог у гасцях мікашэвіцкі «Граніт» з лікам 3:1,
а «Эвертан» выйграў у гасцях у «Портсмута» - 0:1, гэта ўжо чацвёртая запар перамога «ірысак» ва ўсіх турнірах, тры сустрэчы з іх каманда выйграла з буйным лікам.
Вось толькі надвор'е на вечар 1 кастрычніка маласуцяшальнае, сіноптыкі абяцаюць толькі +6.