62-гадовага Валерыя Фралова на пасадзе Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) змяніў 29-гадовы Аляксей Сігаеў.

Ратацыя кіраўніцтва адбылася 27 верасня ў часе справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Новы старшыня быў абраны паводле прапановы былога ўжо кіраўніка сталічнай арганізацыі Валерыя Фралова.

Ад шарагоўца да старшыні Аляксей Сігаеў ішоў амаль дзесяцігоддзе — у партыі ён з 2000 года. У лістападзе 2007 года яго абралі намеснікам старшыні Мінскай гарадской арганізацыі. Абранне старшынёй аўтаматычна робіць яго членам прэзідыюму партыі.
Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч характарызуе Аляксея, як аднаго з найбольш актыўных у моладзевым крыле арганізацыі. Ён адзначыў, што кіраўніцтва гарадской арганізацыі дэманструе гарманічнае ўзроставае спалучэнне: «Двум намеснікам старшыні па 25 гадоў, самому старшыні — 29, два чалавекі маюць па 40 гадоў і толькі адзін пенсійнага ўзросту».

Новаабраны старшыня расказаў «НН» пра свае першыя крокі на пасадзе. За мінулы перыяд мы запусцілі працу з шараговымі сябрамі партыі: кіраўніцтва жыло сваім жыццём, пра простых грамадоўцаў забываліся, — прызнаў сп. Аляксей і запэўніў, што найперш адновіць працу з актывістамі арганізацыі. «Цяпер часта кажуць пра слабасць сацыял-дэмакратаў. Між іншым, на апошніх прэзідэнцкіх выбарах мы прадэманстравалі добрую працу. Каб аднавіць былую моц, мы распачнём шчыльную працу ў рамках АДС», падзяліўся планамі А. Сігаеў.

***

Аляксей Сігаеў нарадзіўся ў Мінску. Яму 29 гадоў, нежанаты. Паводле адукацыі інжынер-будаўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?