Рэгістрацыя бізнеса ў Беларусі – адна з найхутчэйшых і найпрасцейшых на постсавецкай прасторы. Але юрысты не раяць спяшацца з падачай дакументаў на рэгістрацыю. Існуе магчымасць сваю справу ў сферах, дзе рэгістрацыя не патрабуецца.

«Выканаўчыя ўлады цяпер не адсочваюць у паперах кожную літару і рэгіструюць прадпрымальніка сапраўды хутка, — гаворыць у сюжэце праграмы «Асабісты капітал» Ілля Латышаў, дырэктар юрыдычнай групы «Вердыкт». — Але цяпер сам прадпрымальнік нясе рызыку таго, што, умоўна кажучы, праз 10 год яго працы не “выплыве” нейкая памылка ў гэтых дакументах. А гэта значыць, што яго фірму могуць ліквідаваць, плюс яшчэ спагоняць выручку за гэтыя 10 год працы».

Праграма паказвае асаблівасці трох формаў безрэгістрацыйнага бізнеса: агратурызм, рэпетытарства ды рамесніцтва. Пад агратурыстычную сядзібу можна ўзяць крэдыт нават да 70 мільёнаў, на рэпетытарстве можна зарабляць нашмат болей чым у школе, але вось рамесніцтва патрабуе дакладна пралічанага спосабу продажу, бо попыт на сувеніры у Беларусі невялікі.

Падрабязнасці - у відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?