Расейскія войскі, што бралі ўдзел у аператыўна‑ стратэгічных вучэннях «Захад‑2009», пачынаюць пакідаць Беларусь.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік прэс‑службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

Паводле яго словаў, першыя аўтамабільныя калоны з расейскімі войскамі яшчэ 29 верасня, у апошні дзень вучэнняў, адправіліся дахаты. Першыя чыгуначныя эшалоны пойдуць сёння. У Баранавічах адбудзецца ўрачыстая цырымонія праводзін расейскіх войскаў.

Вячаслаў Матвееў, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0