Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі раздаваў незалежныя выданні на Камароўскім рынку.

Палітык паведаміў «НН», што зараз знаходзіцца ў Савецкім РУУС.

Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, затрыманне адбывалася без грубасці. Падчас раздавання інфармацыйных матэрыялаў у раёне Камароўкі, да палітыка падыйшоў нарад міліцыі пасля чаго і адбылося затрыманне. Цяпер тэлефон палітыка адключаны.

17:10 Анатоль Лябедзька выпушчаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру