Толькі цягам чэрвеня 2006 году колькасьць карыстальнікаў сотавай сувязі ва Ўкраіне павялічылася на 1,11 млн і дасягнула 35,87 млн абанэнтаў. Гэта азначае, што сёньня пераважная большасьць дарослых і не зусім дарослых украінцаў маюць магчымасьць карыстацца паслугамі мабільнай сувязі. Гэта складае 76,8% ад усяго насельніцтва Ўкраіны.

Звычайна фактычна гэтая колькасьць трохі меншая, паколькі зараз пашыраная практыка выкарыстаньня адным і тым жа чалавекам некалькіх сотавых тэлефонаў. Але нягледзячы на гэта рост узроўню мабільнай тэлефанізацыі ўкраінцаў усё адно ўражвае.

maidanua.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0