заявіў міністр замежных спраў краіны Франка Фраціні, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках свайго візіту ў Беларусь 30 верасня.

«Італія выступае за поўнае і канчатковае вырашэнне дадзенай сітуацыі. Трэба не працягваць у чарговы раз, а канчаткова адмяніць гэтую забарону», — сказаў Фраціні.

Такую пазіцыю ён патлумачыў, у прыватнасці, тым, што Беларусь «дэманструе сваю волю і сігналы да збліжэння з Еўрасаюзам».

Паводле слоў Фраціні, Італія будзе імкнуцца аб’яднаць вакол сябе краіны, якія падтрымаюць гэтую ініцыятыву. «Веру, што Італія не будзе адзінай краінай, якая падтрымае дадзеную пазіцыю. Надышоў час аказаць падтрымку намаганням Беларусі, якія яна прыкладае для збліжэння з Еўропай», — заявіў міністр.

Чакаецца, што ў лістападзе Савет ЕС будзе разглядаць пытанне аб візавых абмежаваннях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

13 кастрычніка 2008 года Савет ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у Люксембургу прыняў рашэнне аб прыпыненні на паўгода забароны на ўезд у краіны Еўрасаюза Аляксандра Лукашэнкі і 35 беларускіх чыноўнікаў. Пры гэтым рашэнне аб замарожванні рахункаў 41 беларускага чыноўніка засталося ў сіле. 16 сакавіка гэтага года рашэнне аб прыпыненні санкцый было прадоўжана на дзевяць месяцаў.

Прыпыненне санкцый не закранула пяцярых службовых асоб — кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну, былога міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана, былога кіраўніка МУС Юрыя Сівакова і былога камандзіра брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрыя Паўлічэнку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру