фота - АР

фота - АР

Танцавальныя салоны Буэнас-Айрэса (фота - АР).

Танцавальныя салоны Буэнас-Айрэса (фота - АР).

А там дзе дно, ім усё адно, ёсць толькі рытм, сэрца і Танга. ААН прызнала танга часткай сусветнай культурнай спадчыны. Гэта стала магчымым адно пасля таго, як дзве дзяржавы,

Аргентына і Уругвай, якія шмат гадоў змагаліся міжсобку за права называцца радзімай танца, сцемілі, што для танга трэба двое. І надоечы разам афіцыйна звярнуліся ў аддзел ААН, які займаецца пытаннямі захавання культурнай спадчыны — ЮНЭСКА.

24 сябры камісі, што засядала ў Абу-Дабі, далі танга афіцыйны прызнанне, якое дапаможа танцу захавацца як з'яве культуры. Чакаецца, што гэты крок падсцябне ўрады Аргентыны і Уругваю павялічыць субсідыі ў свой другі, пасля ялавічыны, самы паспяховы экспартны прадукт.

«Мы вельмі ганарымся, — сказаў Гернан Ламбардзі, кіраўнік дэпартаменту культуры Буэнаса-Айрэса, — і спадзяемся, што пастанова паспрыяе пашырэнню танца на планеце і павелічэнню прытоку турыстаў».

Танга нарадзілася ў працоўных прыгарадах Монтавідэа і Буэнас-Айрэса на пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер яго танчаць па ўсім свеце. Апошняй хвалі папулярнасці танга паспрыялі тэлеперадачы кшталту «Танцаў з зоркамі», якія ішлі ці не ва ўсіх заходніх краінах, а таксама брадвейскі м'юзыкл «Танга назаўжды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?