30 верасня ў судзе Савецкага раёна Гомеля быў абвешчаны прысуд па справе 42-гадовага «гомельскага маньяка». За шэсць згвалтаванняў і спробаў згвалтавання ў 1991—1992 і 2003 г. ён асуджаны на 12,5 гадоў пазбаўлення волі. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Абвінавачаны «спецыялізаваўся» на згвалтаваннях у рабочых інтэрнатах Гомеля — ён забягаў у пакоі, інсцэнуючы, што за ім нехта гоніцца і просячы ратунку. Потым, калі бачыў, што яго ахвяра ў пакоі адна, здзяйсняў згвалтаванне. У 2003 г. падманным шляхам ён на досвітку патрапіў у кватэру жыхаркі Гомеля і, пагражаючы фізічнай расправай яе малым дзецям, згвалціў жанчыну.

У 2005 г. злачынцу асудзілі на восем гадоў за здзяйсненне аналагічнага злачынства і на момант затрымання ў 2009 г. ён адбываў тэрмін у калоніі. Выкрыць яго дапамаглі дадзеныя экспертызаў. На судзе ён цалкам адмаўляў сваю віну.

Па сукупнасці злачынстваў яму было прызначана канчатковае пакаранне — 12,5 гадоў зняволення. Але, улічваючы ўжо адседжаны тэрмін, амністыю, разнастайныя прававыя моманты, сядзець у калоніі яму засталося 2,5 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?