Да новага тэлевізійнага сезона канал абнавіў сваю трансляцыйную сетку. Навінкі эфіру — гэта найперш прэм’ерныя паказы дакументальных фільмаў, еўрапейская праграма для моладзі, а для маленькіх гледачоў —калыханка наноч.

У новым сезоне тэлеканал «Белсат» пакажа гледачам шэраг новых праектаў.

Паводле яго слоў, увосень канал пакажа цыкл фільмаў «Героі нянашага часу», у якім гледачы змогуць пазнаёміцца з вядомымі людзьмі БССР — перадавікамі вытворчасці, спартсменамі, вучонымі, урачамі. Аўтары цыклу высветлілі, кім яны сталі сёння і як ацэньваюць змены, што адбыліся ў краіне.

Павінен зацікавіць маладую аўдыторыю прэм’ерны цыкл «Аўтастопам праз Еўропу», закліканы не толькі паказаць Стары свет, але і паспрыяць пераадоленню нацыянальных стэрэатыпаў, што ўсё яшчэ пануюць ў Еўропе і датычаць беларусаў у такой жа ступені, як і прадстаўнікоў іншых народаў, з якімі сустрэліся на сваім шляху журналісты «Белсата».

Таксама ў эфіры «Белсата» выйдуць прэм’еры дакументальных фільмаў, якія дзякуючы шматлікім міжнародным прэміям на фестывалях дакументальнага кіно сталі «візітнай карткай» тэлеканала за мяжой. У прыватнасці, будуць паказаныя новыя стужкі, прысвечаныя невядомым старонкам гісторыі Беларусі: «Беларусь пад акупацыяй: 1941—1944» і «Генерал няскончанай вайны — Булак‑Балаховіч».

Па выхадных днях на тэлеканале будзе выходзіць «Калыханка»,

у якой самыя маленькія гледачы змогуць пазнаёміцца з медзведзянём Аблавушкам і ўбачыць яго прыгоды. Гэтая праграма створана паводле заявак бацькоў — гледачоў «Белсата», якія хочуць даць дзецям магчымасць з ранняга дзяцінства асвойваць беларускую мову.

Без зменаў, штодня а 21‑й, будзе выходзіць праграма навін «Аб’ектыў», а пасля летняга перапынку ў сетку вяшчання вернуцца такія праграмы, як «Госць Белсата», «Форум», «Тыдзень з Радыё Свабодай», «Прэс‑экспрэс» і іншыя традыцыйныя для канала перадачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?