1 кастрычніка ў Беластоку памёр журналіст радыё «Рацыя» Альгерд Невяроўскі

18 верасня ў яго здарыўся інфаркт. З комы ён не выйшаў.

Альгерд Невяроўскі доўгі час быў карэспандэнтам газеты «Свабода», радыё «Свабода».

19 жніўня Альгерду споўнілася 40 гадоў.

МБ

***

Альгерд Невяроўскі нарадзіўся 19 жніўня 1969 года ў Мінску.

У 1995 годзе скончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве са званнем магістра. З гэтага часу ён два гады працаваў ў газеце «Наша ніва», затым у газеце «Свабода», супрацоўнічаў з расійскім «Коммерсантом». На працягу сямі гадоў, да 2005 года, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё ВВС, з 1996 па 2007 гады быў карэспандэнтам «Радыё Свабода» ў Мінску. З 2007 года жыў ў Беластоку і працаваў карэспандэнтам «Радыё Рацыя».

Альгерд Невяроўскі — сын ветэрана беларускага футбола Генадзя Невяроўскага.

У журналіста засталіся двое дзяцей: 14‑гадовая дачка Івона і 13‑гадовы сын Чэслаў.

БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру