Суд Самары разгледзіць крымінальную справу ў дачынені беспрацоўнага жыхара горада Дзмітрыя Кірыліна, якога вінавацяць у публічным закліку да экстрэмізму (ч. 1 арт. 280 КК РФ).
Паводле пракуратуры, Кірылін змяшчаў у «Жывым Журнале» выказванні, «скіраваныя на гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу Расійскай Федэрацыі і звяржэнне існага, на яго думку, «антынароднага палітычнага рэжыму».
Пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам КК РФ — ад трох да пяці гадоў зняволення.
0
0
0
0
0
0