Сябра «Руху за Свабоду» Юры Бахцераў атрымаў афіцыйны адказ на свае крытычныя звароты ў Пінскі ГАУС. Актывіст зафіксаваў на фотаздымках, як супрацоўнікі міліцыі парушаюць правілы дарожнага руху, ігнаруюць паркоўку на аўтастаянцы, займаючы месцы на ходніках і газонах.

У лісьце зь Пінскага ГАУС да Юр'я Бахцерава паведамляецца, што за парушэньне правілаў дарожнага руху на вуліцах Ўрыцкага і Кірава да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнуты наступныя міліцыянты:

Трухан Н.А, які 14 жніўня на аўтамабілі «Мэрсэдэс» парушыў пункты 7.1.3 ПДР, за што быў аштрафаваны на 35 тысяч рублёў;

Буднік С.С, які 21 жніўня на аўтамабілі «Аудзі» парушыў патрабаваньні пункта 143.14 ПДД і пакараны штрафам у 7 тысяч рублёў;

Жылевіч А.А, на якога 7 верасьня быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэньне пункта 18.22 ПДД. Сума штрафа — 10,5 тысячы рублёў.

За аналягічныя парушэньні аштрафаваныя таксама супрацоўнікі Пінскага ГАУС Дзікавіцкі А., Шамшорык М.В, Піва А.Н., Клімовіч А.Ф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?