Паводле слоў спявачкі, такая ідэя ўзнікла падчас гастроляў па краіне. «Многія бацькі падыходзілі да мяне пасля канцэрта і вельмі прасілі пазаймацца з іх дзіцем, — гаворыць Жанет.

— Такое ж нярэдка здаралася і ў Мінску. Пасля чаго я цвёрда вырашыла адкрыць школу найперш у сталіцы, а затым і ў абласных гарадах».

Праслухоўванне дзяцей для першага набору пройдзе з 1 па 5 кастрычніка. Магчыма, на ім будзе прысутнічаць Жанет, калі знойдзе «акенца» ў шчыльным гастрольным графіку.

Заняткі разлічаны на дзяцей узростам ад 3 да 14 гадоў і будуць праводзіцца ў сталічнай сярэдняй школе №145.[вул. Алібегава, 5]

Навучанне ўключае вакал, харэаграфію, пастаноўку голасу, стылістыку, акцёрскае майстэрства і сцэнічнае маўленне. Кошт урокаў складзе прыкладна 140 тыс. рублёў у месяц.

Як паведаміў прадзюсер спявачкі Генадзь Мельнікаў, галоўная задача школы —

вызначыць таленавітых дзяцей і прасоўваць іх на прафесійную сцэну, рыхтаваць да ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах,
уключаючы «Славянскі базар», дзіцячую «Новую хвалю» і дзіцячае «Еўрабачанне».
У стварэнні школы ў Жанет і яе каманды няма ні памочнікаў, ні фінансістаў — яны ўсё робяць самастойна.

«Жанет нядаўна пачала выкладаць вакал у Інстытуце сучасных ведаў, так што вопыт у яе ўжо ёсць, дый каманда працуе ўжо больш як 10 гадоў», — заявіў прадзюсер спявачкі.

Паводле яго слоў, адкрыццё школы плануецца ў канцы кастрычніка. У гэты дзень вучняў чакае канцэрт з удзелам Жанет і іншых зорак беларускай эстрады, якія будуць даваць у школе майстар‑класы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру