Сёння ў Вілейцы прайшло судовае паседжанне па справе ўсталявання крыжоў ва ўрочышчы Красны Беражок. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі Уладзіміра Малерчука, Аляксея Сюдака і Алеся Наркевіча. Іх вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталявання крыжоў памяці Расціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяр савецкіх рэпрэсій. Заслухаўшы выступы і заўвагі падсудных, суддзя Абрамчык перанёс абвяшчэнне выраку на наступны дзень.

Падтрымаць вілейскіх дэмактывістаў прыехаў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?