На пачатку жніўня на польска-расейскіх памежных пераходах паявяцца мытнікі-зборшчыкі. Ад канстрабандыстаў, якія не заплацілі штрафаў, яны будуць спаганяць належнае. У крайніх выпадках могуць нават канфіскаваць аўтамабіль.

Згодна зь дзеючым заканадаўствам, кантрабандыстаў, якія нелегальна правозілі 445 і больш блокаў цыгарэт, ставяць перад судом. Калі цыгарэтаў было меней, то іх штрафуюць. Значная частка памежных гандляроў штрафаў проста ня плаціць. Рэкардсмэны маюць нават па 20 незаплачаных пакараньняў на суму па некалькі тысяч злотых. Менавіта з гэтымі людзьмі Мытная палата ў Ольштыне вырашыла навесьці парадак.

Мытнікі-зборшчыкі будуць прысутнічаць пры памежным кантролі. Калі акажацца, што асоба, якая перасякае мяжу, мае на рахунку незаплачаны штраф, то яе папросяць урэгуляваць доўг. У іншым выпадку мытнікі могуць затрымаць наяўныя грошы, якія гэтая асоба мае пры сабе, альбо нават аўтамабіль.

Радыё Палёнія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0