Тэлепраграма незалежнага спадарожнікавага тэлеканала.

5 кастрычніка, панядзелак

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Элі Макбіл», тэлесерыял: V сезон, 21 серыя

19:50 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)

20:20 Госць «Белсата»

20:40 Беларусы ў Польшчы

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Ягайла» (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Ноч без месяца», маст. фільм, рэж. Артан Мінаролы, 2004 г., Албанія—Францыя.

22:45 Аб’ектыў

6 кастрычніка, аўторак

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 МакраФон: «Жывёлак» і «Стылё»

Канцэрт фальклорных гуртоў у студыі Польскага радыё на фестывалі «Новая традыцыя». Гурт «Жывёлак» грае аўтарскую музыку, заснаваную на народных матывах і інтэнсіўным абмене энергіяй, што адпавядае канцэпцыі world music. Этна‑джазавы гурт з Варшавы «Стылё» ў сваёй музыцы змешвае элементы розных культураў з джазавымі імправізацыямі, дадаючы непаўторную рок‑энергетыку.

19:35 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)

20:10 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)

20:40 Асабісты капітал (эканамічная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Крыжакі» (спазнаваўчая праграма)

21:30 Блізкая гісторыя: іншы погляд: «Загуж — апошні прыпынак», дак. фільм, рэж. Юлія Ісхакава, 2009 г., Польшча—Расія

21:50 Аўтастопам праз Еўропу, 4 серыя: Бельгія

22:10 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)

22:25 «Калыханка» ад Сашы і Сірожы: «Манахі» (сатырычная праграма)

22:40 Аб’ектыў

7 кастрычніка, серада

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 Праект «Будучыня» (навукова‑папулярны тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)

19:35 Форум (ток‑шоу): «Беларуская пенітэнцыярная сістэма»

20:25 Рэпартэр (публіцыстычная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Багі» (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Кансультацыя ў ружовым садзе», серыял: 27 серыя

22:20 Асабісты капітал (эканамічная праграма)

22:40 Аб’ектыў

8 кастрычніка, чацвер

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Ранча Піковая Сямёрка», серыял: 21 серыя

19:35 YoLife! (моладзевая праграма)

20:00 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)

20:30 «Бульбаны», мультсерыял: «Прыгоды ў цырку»

20:35 Еўрапейскі Саюз без сакрэтаў, 15 серыя: «Сталіца Еўропы»

Стужка прысвечаная сённяшняму Бруселю, былой сталіцы Брабанту, а пазней Бургундыі. Яшчэ ў Сярэднявеччы лёс наканаваў гораду хуткае развіццё і багацце, бо ляжаў на важным гандлёвым скрыжаванні з Галандыі ў Францыю і з Англіі на кантынент.

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Давыд Гарадзенскі» (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Афіцэр», дэтэктыўны серыял: 1 серыя

22:20 Без рэтушы: «Памагатыя смерці», дак. фільм, рэж Аляксандр Ступнікаў, 2009 г., Беларусь

22:40 Аб’ектыў

9 кастрычніка, пятніца

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Аблавушак», мультсерыял

19:15 «Такіх песень сабе шукаю», рэж. Ягна Кнітэль, 2008 г., Польшча

Фільм быў зняты ў межах праекта «Украіна архаічная і сучасная — песні і людзі». Аўтары паказваюць спевакоў з палескіх вёсак Пераброды і Старыя Коні на ўкраінска‑беларускім памежжы. Першы раз аўтары ў пошуках старадаўніх песень трапілі ў гэтыя мясціны некалькі гадоў таму. Яны адкрылі для сябе не толькі архаічныя песні, але і ўнутраны свет іх выканаўцаў, натуральны сінтэз жыцця, побыту і вусна‑паэтычнага мастацтва палешукоў. Праз чатыры гады кінадакументалісты зноў завіталі ў гэтыя мясціны, каб спевакі раскрылі ўсе скарбы народнае творчасці, якія інакш чакае забыццё — разам з адыходам у нябыт апошніх майстроў традыцыйнае песні.

19:55 Невядомая Беларусь: «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», дак. фільм, рэж. Антон Цялежнікаў, 2009 г., Польшча, ч. 1

У фільме расказваецца пра адзін з найцяжэйшых перыядаў у гісторыі Беларусі XX ст. Нішто дагэтуль не абуджае такіх гарачых спрэчак, як нямецкая акупацыя Беларусі 1941—1944 гг. Прыход фашыстаў на Беларусі меў тыя ж эканамічныя наступствы, што і ў іншых акупаваных краінах Еўропы. Новыя гаспадары імкнуліся паставіць чалавечы і гаспадарчы патэнцыял краю на службу патрэбам Трэцяга Райху. Аднак Беларусь трапіла пад акупацыю не як суверэнная дзяржава, а як частка шматнацыянальнай Савецкай імперыі…

20:35 Госць «Белсата»

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Ці існаваў старажытнарускі народ?» (спазнаваўчая праграма)

21:25 «Вяселле», маст. фільм, рэж. Войцех Смажоўскі, 2004 г., Польшча.

Фільм пачынаецца сцэнаю цырымоніі шлюбу дачкі мясцовага багатыра Веслава Войнара, Касі, і Януша. Для бацькі нявесты вяселле робіцца добраю нагодаю падкрэсліць сваю значнасць і пахваліцца заможнасцю. У якасці шлюбнага падарунку ён дорыць маладым прыгнаны з Нямеччыны аўтамабіль. Дзеянне фільма няўхільна набліжаецца да катастрофы. І хоць Войнар не шкадуе сродкаў, абы толькі не нарабіць сораму сям’і і давесці вяселле да канца, у выніку траціць усё: жонку, дачку, грошы. Рэжысёр высмейвае польскі менталітэт, найперш — імкненне пусціць пыл у вочы: няшмат змянілася з часоў стварэння вядомай аднайменнай п’есы Станіслава Выспяньскага.

23:05 Аб’ектыў

10 кастрычніка, субота

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Аблавушак», мультсерыял

19:20 Аўтастопам праз Еўропу, 5 серыя: Парыж

19:35 Кухня (музычна‑публіцыстычная праграма)

20:00 Еўропа сёння (тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)

20:25 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:10 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Беларусы ў гусіцкіх войнах» (спазнаваўчая праграма)

21:20 Суботні сеанс: «Заткніся і забі мяне», маст. фільм, рэж. Стын Арго, 2005 г., Вялікабрытанія—Чэхія.

Прыгоды англійскага турыста Коліна Фрэмптана, які падчас наведвання Прагі раптам страчвае сваю каханую. Зламаны горам, ён вырашае пайсці следам за ёю на той свет і наймае чэха Зэмана дапамагчы яму памерці. Зэман згаджаецца, бо яму патрэбныя грошы на задавальненне капрызаў ягонай жонкі. Усё ўскладняецца, калі ў справу ўмешваецца мясцовы гангстэр Карэл Карлавіч.

22:45 Аб’ектыў

11 кастрычніка, нядзеля

19:05 «Аблавушак», мультсерыял

19:15 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)

19:30 «Элі Макбіл», тэлесерыял: V сезон, 22 серыя (апошняя)

20:10 Форум (ток‑шоу): «За калючым дротам. Ці мы гатовыя да дэмакратыі?»

Кажуць, што кожны народ мае такую ўладу, якую заслугоў¬вае. Ці сапраўды беларусы заслугоўваюць таго, што з імі адбываецца ў апошнія гады? Калі адзін чалавек вырашае, што павінна рабіць уся краіна? Можа, так лепш для ўсіх? Але ж людзі — не бараны…

21:00 Аб’ектыў (вынікі тыдня)

21:25 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)

21:50 Фільматэка майстроў: «Пупенда», маст. фільм, рэж. Ян Гржэбейк, 2003 г., Чэхія.

Сям’я таленавітага скульптара Бэдржыха Мары пасля акупацыі Чэхаславаччыны ў 1968 г. апынулася на ўзбочыне жыцця, практычна без сродкаў да існавання, бо тата — багемны выпівака і нонканфарміст — не пайшоў на супрацу з камуністычным рэжымам. Аднак ягоная былая вучаніца Магда і ейны муж — дырэктар школы Мілаш Бржэчка — выдатна ўладкаваліся пры новых парадках і занялі высокія пасады. Усё змяняецца пасля таго, калі Бэдржых прыводзіць дадому былога прафесара, беспрацоўнага мастацтвазнаўцу Алёіза Фабэра і прапаноўвае яму кантракт на выраб манумента «савецкага вызваліцеля маршала Рыбалкі»…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0