Летняя Алімпіяда 2016 года пройдзе ў Рыё-дэ-Жанейра (Бразілія). Такое рашэнне было прынята на 121-й сесіі Міжнароднага Алімпійскага камітэта ў Капенгагене.

Нагадаем, на права правядзення Летняй Алімпіяды-2016 прэтэндавалі Мадрыд, Рыё-дэ-Жанейра, Токіё і Чыкага. Падчас першага і другога тураў галасавання са спісу прэтэндэнтаў былі выключаны Чыкага і Токіё. У вырашальным трэцім раундзе перавага была аддадзена Рыё-дэ-Жанейра. Упершыню ў сучаснай гісторыі Алімпійскія гульні пройдуць у Паўднёвай Амерыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?