Сярэдняя тэмпература паветра ў вераснi склала плюс 13—15 градусаў, што на 1—3 градусы вышэй за клiматычную норму.

Такi цёплы верасень у Беларусi бывае толькi раз у 10 гадоў, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Ападкi ў Беларусi ў вераснi мелi кароткачасовы характар i размяркоўвалiся па тэрыторыi рэспублiкi нераўнамерна. У паўночна‑заходняй палове Беларусi колькасць ападкаў адпавядала 1‑1,5‑месячнай норме. У той жа час у паўднёва‑ўсходняй палове рэспублiкi i на захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей ападкi не перасягнулi 14—39 мм, што адпавядае 25—75 працэнтам месячнай нормы. Вераснёўскi рэкорд належыць Верхнядзвiнску, дзе за месяц выпала 156 мм.

Кастрычнiк уступiў у свае правы халодным i ветраным надвор’ем, якое захаваецца i ў найблiжэйшыя днi.

Першая дэкада будзе характарызавацца няўстойлiвым надвор’ем: пройдуць дажджы, у паўночных раёнах краіныi ў начны i ранiшнi час не выключаны мокры снег.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да плюс 5 градусаў, у многiх раёнах чакаюцца замаразкi да мiнус 1—3 градусаў.

Пераважная дзённая тэмпература складзе 5—13 градусаў цяпла.

Зрэдку ў асноўным па поўднi рэспублiкi паветра будзе прагравацца да 14—17 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?