Міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын паведаміў, што яго краіна не дасць Беларусі апошні транш у 500 мільёнаў даляраў з крэдыту ў 2 млрд даляраў, а таксама не прадаставіць Украіне запытаны ёй крэдыт у 5 млрд. даляраў.
Аднак расійскі бок будзе прасоўваць інтарэсы гэтых краін па міжнароднай лініі: па атрыманні займаў ад МВФ і антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, кажа Кудрын.
Расія прыняла рашэнне выдзеліць Беларусі крэдыт у 2 млрд даляраў пры канцы мінулага году. 1,5 млрд ужо былі атрыманыя.
У той жа час Расія збіраецца выдзеліць крэдыт Сербіі і Балгарыі.
0
0
0
0
0
0