Пра гэта паведаміў старшыня Ашмянскага райвыканкама Юры Адамчык.

«Мы не вядзём гаворку пра аднаўленне замка ў першапачатковым выглядзе. Але ёсць добрая ідэя па яго кансервацыі і стварэнні экспазіцыі пад адкрытым небам. Галоўнае — выкарыстаць сам брэнд «Гальшанскі замак».

Дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Валянціна Лузіна паведаміла, што «зараз напрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па вынясенні лініі высакавольтных электраперадач з тэрыторыі, што прылягае да замка. Гэта дазволіць потым праводзіць гідратэхнічыя працы па аднаўленні сажалак вакол помніка. І гэты гісторыка-культурны аб’ект будзе ўспрымацца тады зусім па-іншаму».

Сёння на разглядзе ў міністра культуры Паўла Латушкі знаходзіцца канцэпцыя праекта архітэктара Ігара Раханскага. Канцэпцыя прадугледжвае кансервацыю замка, аднаўленне вежы, што захавалася, і правядзенне на закансерваваных руінах экскурсій. Асобныя фрагменты замка плануецца музеефікаваць.

Так выглядае Гальшанскі замак сёння.

Так выглядае Гальшанскі замак сёння.

Вежа, якую плануецца аднавіць.

Вежа, якую плануецца аднавіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?