Кіраўнік Беларусі вырашыў скарыстацца з няпэўнасцяў палітычнага дуумвірату ў Расіі.

Расійскае выданне «Коммерсант» апублікавала артыкул пад загалоўкам «Саюзнік разглядзеў праціўніка». У ім аналізуюцца заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя падчас пятнічнай прэс-канферэнцыі прадстаўнікам расійскіх рэгіянальных СМІ.

Паводле выдання, кіраўнік Беларусі дазволіў сабе самыя жорсткія, з часу апошняй «газавай вайны», выказванні ў адрас кіраўніка расійскага ўрада. Лукашэнка абвінавачвае Пуціна ў падрыве беларуска-расійскай інтэграцыі і нават вайсковага супрацоўніцтва, арганізацыі газавай і малочнай «войнаў».

Расійскае выданне адзначае, што падобным чынам Лукашэнка спрабуе абгрунтаваць нежаданне прызнаваць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Тактыка жорсткіх выказванняў без адпаведных дзеянняў неаднаразова выкарыстоўвалася беларускім кіраўніцтвам. Аднак адметна і тое, што Лукашэнка, крытыкуючы Пуціна, пазітыўна ацаніў ролю Мядзведзева: «Толькі з прыходам Мядзведзева ваеннае супрацоўніцтва зрушылася з мёртвай кропкі». Верагодна,

кіраўнік Беларусі вырашыў скарыстацца з няпэўнасцяў палітычнага дуумвірату ў Расіі.
Гульня гэтая можа прынесці дывідэнды.

Аднак пакуль Расія пазбавіла Беларусь чарговага крэдыта. І тое толькі пачатак. Хутка ў Маскве пачнуцца перамовы аб кошце газу для Беларусі на наступны год. І разам з імі пачнецца альбо чарговая вайна, альбо чарговае замірэнне.

АП, паводле kommersant.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0