Навукоўцы з Еўрапейскага органа харчовай бяспекі назвалі хлуснёй заявы пра карысць для арганізму прабіятычных напояў. Калі вы чулі пра ёгурты, якія падвышаюць імунітэт, вынішчаюць шкодных мікробаў і маюць іншыя гаючыя ўласцівасці, то ведаеце, пра што гаворка.

Сёлетнія навуковыя доследы 180 «карысных» дадаткаў не даказалі карыснасць ніводнага, піша Independent.

Занадта доўга вытворцы нячэсна гулялі на клопаце людзей пра сваё здароўе, падсумоўваюць навукоўцы.

Апроч таго, што нячэсна, яшчэ й незаконна. Вось жа й кампанія Danone, якая працягвае настойваць на карыснасці сваіх прадуктаў, вядомых пад маркай Activia і DanActive, пагадзілася выплаціць па сто даляраў кожнаму спажыўцу, які абвінаваціў яе ў падмане. Фонд выплат — ажно 35 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?