Каштуе яна на гродзенскіх рынках ад 830 да 1300 рублёў за кілаграм.

Фота prosto-free.livejournal.com

Мяркуючы па сітуацыі, што складаецца ў гродзенскіх крамах і на рынках, чаканага сезоннага паніжэння цэн на бульбу не адбываецца. У ліпені‑жніўні на Грандзіцкім рынку за кілаграм прасілі паўтары тысячы. Не нашмат менш і цяпер. Крыху ніжэй выстаўляюць цану на рынку па вуліцы Паповіча, але не менш чым па тысячы за кіло. Прычына высокіх цэнаў — залеўнае лета. Бульба проста вымакла і не ўрадзіла.

СПК «Свіслач» прапануе бульбу за 1100, СПК «Кастрычнік‑Гродна» — за 1200 рублёў за кіло. Проста на дзвярах крамы выстаўлены цэннікі.

На міні‑рынку мікрараёну «Фолюш» таксама прадаюць бульбу. Менш чым за тысячу не прапануюць. Канкурэнцыю ім, як і на іншых міні-рынках, складаюць толькі некалькі прыватнікаў, якія прывезлі бульбу на сваіх машынах. Прапануюць мяхамі. З дастаўкай. Ад 800 да 850 рублёў за кілаграм.

На кірмашы ў Скідзелі цэны на бульбу былі ад 600 (дзве машыны СПК «Капцеўка» прадалі за 3 гадзіны) да 800 рублёў. Да машынаў выстройваліся вялікія чэргі. З‑за вялізнага попыту гаспадаркам давялося дадаткова везці бульбу і прадаваць яе паводле папярэдняга запісу.

Паводле газеты «Перспектыва»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру