28 сьнежня пахавалі кіраўніка камітэту архітэктуры й будаўніцтва Менгарвыканкаму Руслана Белагорцава. Яму было 60 гадоў.

Р.Белагорцаў да 1989 г. працаваў у ЦК КПБ інструктарам аддзелу будаўніцтва і гарадзкой гаспадаркі, потым перайшоў у Дзяржбуд БССР. Атрымаўшы ў 2003 г. пасаду першага архітэктара Менску, ён з запалам узяўся піярыць горадабудаўнічую палітыку ўлады. Пры ім пачалося будаўніцтва паркінгу на Нямізе й гатэлю «Эўропа», быў зьнішчаны дом па вул.Гандлёвай і дом Купалавай сям’і па вул.Румянцава.

Два гады дзейнасьці Белагорцава на пасадзе галоўнага архітэктара Менску пазначылі яго як адваката герастратаў: у гэтую эпоху стары Менск нішчылі так, як не руйнавалі з 1980-х. Ні палітычнага, ні маральнага капіталу з сваёй дзейнасьці Белагорцаў атрымаць не пасьпеў.

В.а. галоўнага архітэктара Менску прызначаны Віктар Нікіцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?