5 кастрычніка, падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работніка культуры, міністр культуры акрэсліў прыярытэты сваёй дзейнасці.

Сярод іх былі названыя: даступнасць культуры, як унутраная, так і знешняя; культура як імідж краіны; падтрымка маладых талентаў; захаванне гістарычнай спадчыны.

Павал Латушка зазначыў таксама, што «у апошні час павялічылася фінансавая падтрымка устаноў культуры ў Беларусі». Разам з тым, спадар міністр прапанаваў бізнэсу актыўней падтрымліваць культурныя праграмы і мерапрыемствы, у якасці прыкладаў назваўшы стварэнне сістэмы прадусарства ў краіне.

Шмат увагі Латушка надаў міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы культуры, у тым ліку і ў межах «Усходняга партнёрства».
«Нас аб’ядноўвае з Літвой і Польшчай адзіная культурная спадчына» – зазаначыў спадар міністр. Супрацоўніцтва з гэтымі краінамі ў галіне рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры было названае прыярытэтным. На гэтыя мэты ў 2010 г. плануецца выдзеліць 50 млрд рублёў.

Асобна спадар Латушка згадаў пра супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай. «Важна, што аднаўляецца дыялог. Мы будзем актывізаваць яго. Гэта падыход кіраўніцтва нашай дзяржавы», – адзначыў міністр і запэўніў, што Беларусь будзе спрыяць адкрыццю беларускіх культурных цэнтраў за мяжой. Найперш у Літве, Расіі, Украіне.

Завяршаючы прэс-канферэнцыю,

міністр адзначыў, што плануе правесці рэарганізацыю Мінстэрства культуры:
«З мэтай актывізаваць працу ўстановы. Яе узаемадзеянне з рэгіёнамі».

Развітваючыся з журналістамі, спадар міністр параіў кожны свой дзень пачынаць з беларускага слова: «Важна змяніць стаўленне грамадства да беларускай культуры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?