Сёньня былы палітвязень і прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал адзначае дзень народзінаў. Яму споўнілася 73 гады. Чэская прэса з гэтай нагоды згадвае пра эпізод зь ягонай біяграфіі 30-гадовай даўніны.

Трыццаць гадоў таму ў ЧССР адбыўся працэс над удзельнікамі Камітэту абароны несправядліва перасьледаваных. Вацлава Гаўла тады асудзілі да чатырох з паловай гадоў зьняволеньня.

Яшчэ да пачатку працэсу Гаўлу давялося вырашаць дылему: камуністычныя ўлады Чэхаславаччыны прапанавалі яму свабоду ў абмен на ад’езд з краіны ў ЗША. У адным з тагачасных лістоў Гавэл пісаў зь вязьніцы: «Маю выехаць у Вольны сьвет з рызыкай, што мяне ўжо ня ўпусьцяць назад, але тым самым забясьпечыць вызваленьне таварышам, якія разам са мной апынуліся за кратамі? Альбо выстаяць у бойцы з КПЧ і адкінуць запрашэньне ў Амэрыку?»

Гавал выбраў другі варыянт, баючыся, што калі раптам прыме першы, гэта будзе ўспрынята як «здрада ідэалам, з-за якіх мы ўсе і апынуліся ў вязьніцы, а таксама як спроба ўратаваць сваю скуру цаной унікненьня ад супольнай адказнасьці», — напісаў тады Гавэл у адным зь лістоў з-за кратаў.

Сёньня гэты ліст публікуе рэсурс Idnes.cz.

Гавал вядомы ня толькі як дысыдэнт і прэзыдэнт, ён адзін з самых паважаных у сьвеце інтэлектуалаў, шмат разважае і піша пра зьмены, якія адбываюцца ў сьвядомасьці людзей на пераломе ад камунізму да нармальнага жыцьця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру