«Мядовую ляльку» прадае брэсцкім пенсіянерам невядомы махляр.

Мужчына прыходзіць да месцічаў на дом і прапануе мёд па 15 тысячаў за паўлітра, па 25 тысяч — за літр. Зверху ў слоіку сантыметровы слой натуральнага мёду, далей ледзянец з цукру, які не праткнуць нават нажом.

Махляр сярэдняга веку, ростам каля двух метраў. Заяўлена ўжо каля дзесяці фактаў продажу «мядовай лялькі». Мужчына вельмі ветлівы, набіраючы дамафон, называе пенсіянераў па імені-па бацьку, часцей за ўсё кажа, што ён з суседняга дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?