У спісе з 182 дзяржаў па індэксу чалавечага развіццяя Беларусь заняла 68-е месца.
Самымі паспяховымі краінамі свету ў гэтым спісе прызнаныя Нарвегія, Аўстралія, Ісландыя, Канада і Ірландыя.
Беларусь сёлета заняла 68-е — першае сярод дзяржаў СНД — месца і ўвайшла ў групу краін з высокім «індэксам чалавечага развіцця». Расія ў той самай групе, на 71-м месцы. Але ад краінаў Балтыі Беларусь адстае на дваццаць пунктаў — Эстонія, Літва і Латвія занялі 40, 46 і 48 месцы адпаведна.
Яшчэ ў 2007 г. Беларусь займала 64 месца, а ў 2001 г. — 53-е.
«Індэкс чалавечага развіцця» разлічаецца на аснове комплексных паказанняў прыбытку на душу насельніцтва, якасці сістэмы адукацыі і медыцынскага абслугоўвання, а таксама сярэдняга узроўню працягласці жыцця і сацыяльнай абароненасці. Улічваецца узровень злачыннасці і дзеянні па ахове навакольнага асяроддзя. Вывучаюцца таксама ўзровень пісьменнасці, свабода, годнасць чалавека і яго магчымасць браць удзел у грамадскім жыцці.