Да канца года можа быць названы замак Беларусі, дзе магчыма пачнецца рэстаўрацыя. Сярод кандыдатаў тры замкі на Гродзеншчыне: Гальшанскі (XVI—XVII ст.), Наваградскі (X—XVIII) і Крэўскі (XIII—XIV).

 Старажытны Наваградак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка.

Старажытны Наваградак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка.

Аб гэтым на сустрэчы з журналістамі заявіў міністар культуры Павал Латушка.

Павал Латушка зазначыў, што гэта яшчэ давядзецца ўзгадняць з кіраўніцтвам Гарадзенскай вобласьці і Грамадзкім назіральным саветам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Са словаў Спадара Латушкі, пакуль прыярытэт аддаецца замку ў Наваградку. Міністар таксама зазначыў, што з 2002 года ў Беларусі праводзіцца грашова-рэчавая лятарэя “Скарбніца”, сродкі ад якой плянуюць накіроўваць на рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры.

Згодна з інфармацыяй міністра, у 2010 годзе на рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры плянуецца выдаткаваць з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў звыш 50 мільярдаў рублёў.

Нагадаю, што зараз у сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў каля 4800 аб’ектаў па ўсёй Беларусі, якія патрабуюць рэстаўрацыі.

Міхал Карневіч, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0