Атрымалі навуковец кітайскага паходжаньня Чарлз Каў, у якога падвойнае, амэрыканска‑брытанскае грамадзянства, Уілард Бойл (канадзка‑амэрыканскае грамадзянства) і Джордж Сьміт (амэрыканец).
Сёньня ў Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук у Стакгольме аб’явілі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі за 2009 год у галіне фізыкі. Імі сталі навуковец кітайскага паходжаньня Чарлз Каў, у якога падвойнае, амэрыканска‑брытанскае грамадзянства, Уілард Бойл (канадзка‑амэрыканскае грамадзянства) і Джордж Сьміт (амэрыканец).
Каў атрымаў палову прэміі, а Бойл і Сьміт — другую палову. Усе яны зьяўляюцца спэцыялістамі па аптычнай сувязі.
Чарлз Каў быў узнагароджаны за «прарыўныя дасягненьні» ў дасьледаваньні перасылкі сьвятла аптычнымі валокнамі, а Бойл і Сміт за вынаходніцтва паўправадніковых аптычных схэмаў, якія выкарыстоўваюцца, між іншым, у лічбавых фотаапаратах.