13 — 16 кастрычніка ў Мінску пройдзе ХІV Беларускі энергетычны і экалагічны форум. У яго межах таксама адбудзецца міжнародная выстава «Энергетыка. Экалогія Энергазберажэнне. Электра» пад агульнай назвай Energy Expo.

Мэта правядзення форума — паказ сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій ў галіне энергетыкі і энергазберагання. У працы выставы Energy Expo прымуць удзел больш за 200 прадпрыемстваў і арганізацый з 14 краін свету. Паводле арганізатараў выставы, беларускі форум — гэта найбуйнейшае мерапрыемства такога кшталту на прасторах СНД. Акрамя выставы, падчас форума плануецца правядзенне міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі і семінара, прысвечаных энергетычнай праблематыцы.

Разам з тым на ХІV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме не плануецца абмеркаванне пытанняў, звязаных з развіццём атамнай энергетыкі ў Беларусі. Для гэтых мэтаў ў сакавіку будучага года Міністэрства энергетыкі плануе зладзіць адмысловую канферэнцыю і выставу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?