6 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска мусілі пачацца слуханні па справе намесніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі дэпутата гарсавета Уладзіміра Карунаса і ягонага калегі па партыі Васіля Кур'яна.

Праз няяўку кіраўніка партыі Сяргея Гайдукевіча слуханні перанеслі на 20 кастрычніка.

Нагадаем, пракуратура Мінску абвінаваціла Карунаса ў шэрагу злачынстваў. У прыватнасці, справа ў дачыненні Карунаса і Кур'яна была распачатая, калі ў праваахоўныя органы звярнуліся сваякі чалавека, якога Карунас у 2006 г. абяцаў вызваліць ад крымінальнай адказнасці з дапамогай сваіх знаёмых у праваахоўных органах. За гэта Карунас нібыта атрымаў у якасці пасярэдніка 6 тысячаў даляраў. Але мужчыну ўсё ж асудзілі, а грошы дэпутат, як сцвярджаюць сваякі, не вярнуў. Толькі калі асуджаны адбыў тэрмін, сваякі вырашылі звярнуцца ў праваахоўныя органы са скаргай на Карунаса і Кур’яна.

Пасля папярэдняга расследавання, дэпутату і ягонаму памочніку прад'выставілі абвінавачанне ў падбухторванні да дачы хабару і махлярстве ў буйным памеры. Праверка таксама выявіла, што ў розны час Карунас выдаваў пасведчанні памочніка дэпутата тром грамадзянам, каб гэтыя дакументы дапамаглі ім у вырашэнні нейкіх пытанняў. Пасведчанні каштавалі 200 даляраў у месяц. Агулам у 2007—2008 г. У.Карунас, як высветліла пракуратура, атрымаў за пасведчанні каля 15,5 млн рублёў.

Карунас у судзе не прызнаў сябе вінаватым. З-за адсутнасці некалькіх сведкаў, у тым ліку і кіраўніка ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча, слуханні адбудуцца 20 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?