За пашкоджанне назвы «Плошча Леніна» ў вагоне метро затрымалі актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Кастуся Шыталя.

На яго складзеная адміністрацыйная справа.

У суботу ўвечары Кастусь ехаў на станцыю метро «Маскоўская».

У цягніку прыняўся зрываць налепкі «плошча Леніна» Яго затрымаў міліцыянт у цывільным, і не выпусціў з вагона.

На станцыі метро «Усход» ён адвеў актывіста у пастарунак, дзе на яго была складзеная адміністрацыйная справа па ст. «Пашкоджанне дзяржаўнай маемасці».

«Я не хачу сказаць, што мяне затрымалі незаконна. Усё правільна. Калі не улічваць той факт, што плошча Леніна ўжо даўно носіць назву пл. Незалежнасці», — кажа Шыталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?