Раніцай 7 кастрычніка на беларуска‑літоўскай мяжы для асабістага агляду затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Паводле слоў Лябедзькі, беларускія памежнікі спачатку зацікавіліся яго дакументамі, потым папрасілі прад’явіць мытную дэкларацыю. Пасля гэтага лідэр АГП прайшоў асабісты агляд. «У выніку я ўжо больш за гадзіну стаю на мяжы і не магу праехаць у Літву, хаця ўсе дакументы ў мяне ў парадку», — сказаў Лябедзька.

Паводле слоў палітыка, такая працэдура ў дачыненні да яго праводзіцца ўпершыню за некалькі месяцаў. «Раней я мяжу перасякаў нармальна, зараз раптам узніклі незразумелыя праблемы», — адзначыў Лябедзька.

Старшыня АГП накіроўваецца ў Вільню па запрашэнні літоўскага сейма, дзе мае намер правесці шэраг працоўных сустрэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?