У вёсцы Турэц‑Баяры раніцай у панядзелак, 5 кастрычніка, у пакоі аднаго з прыватных дамоў было знойдзенае цела 63‑гадовага гаспадара з перарэзаным горлам.

Акрамя парэзаў шыі, на целе знойдзеныя шматлікія цялесныя пашкоджанні, сярод якіх зламаны нос і рэбры.

Анатаміраванне паказала, што прычынай смерці сталі рэзаныя раны шыі. Забівалі мужчыну хутка, уся экзэкуцыя працягвалася ўсяго некалькі хвілін. Пацярпелы не аказваў супраціўлення забойцу ці забойцам.

Крымінальную справу па другой частцы 139 артыкула «Забойства з асаблівай жорсткасцю» распачала пракуратура Маладзечанскага раёна. У раскрыцці злачынства задзейнічаныя лепшыя маладзечанскія оперупаўнаважаныя. Групу па раскрыцці асабліва цяжкага злачынства ўзначальвае начальнік крымінальнай міліцыі Валянцін Асіповіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?