Два маладыя мінчаніны загінулі ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння вечарам 6 кастрычніка ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на вуліцы Валадзько ў 21.30 19‑гадовы кіроўца аўтамабіля «Мерсэдэс‑Бенц S 420» не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі, дзе сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай.

У выніку ДТЗ два жыхары Мінска, якія ехалі ў якасці пасажыраў, загінулі на месцы, старэйшаму з іх было 19, а малодшаму 17 гадоў.

Трэці пасажыр, 18‑гадовы мінчанін, з чэрапна‑мазгавой траўмай сярэдняй ступені, закрытым пераломам ніжняй трэці правага перадплечча шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Вадзіцель быў цвярозы, меў вадзіцельскае пасведчанне.

Па гэтым факце распачата справа па ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб).

Яшчэ адзін жыхар Мінска загінуў пад калёсамі аўтамабіля на чатыры гадзіны раней. ДТЗ адбылося на вуліцы Арлоўскай у Цэнтральным раёне. 44‑гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем «Хонда‑Цывік», учыніў наезд на неўстаноўленага мужчыну 60—65 гадоў, які пераходзіў праезную частку не па пешаходным пераходзе.

Кіроўца быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?