Лаўрэатам Букераўскай прэміі за 2009 год — адной з самых прэстыжных літаратурных прэмій у Еўропе і свеце — стала брытанская пісьменніца Хілары Мэнтэл.

Узнагарода за лепшую кнігу на англійскай мове была прысуджана гістарычнаму раману «Вулф Холл», які распавядае пра палітычнага дзеяча 16‑га стагоддзя Томаса Кромвеля — галоўнага дарадцу Генрыха VIII.

Пераможца Букераўскай прэміі атрымлівае чэк на 50 тыс. фунтаў (ля $80 тыс.). Апроч таго атрыманне Букера практычна гарантуе рост продаж рамана‑пераможцы. Так, кніга «Белы Тыгр» індыйца Аравінда Адыгі, што атрымала прэмію ў 2008 г., разышлася накладам паўмільёна асобнікаў і была перакладзена на 30 моваў.

На прэмію Букера вылучаюцца раманы, напісаныя на англійскай мове аўтарамі з краін Брытанскай садружнасці і Ірландыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?