Рух «За Свабоду» арганізуе фотаконкурс «Эўрапейская Беларусь». Ён прымеркаваны да правядзеньня Беларускага Эўрапейскага Форуму, — паведамляе прэсавая служба Руху.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе поўнагадовыя грамадзяне краіны, здольныя прэзэнтаваць з дапамогай фотаздымкаў сваё бачаньне Беларусі, як неад’емнай часткі Эўропы. Здымкі павінны адлюстроўваць адзінства Беларусі з эўрапейскімі краінамі ў культурным, гістарычным, ляндшафтным ды іншых плянах, сувязь традыцый у грамадзкім, асабістым і прафэсійным жыцьці − усё, што сьведчыць пра эўрапейскасьць беларускай нацыі.

У фінал конкурсу плянуецца вылучыць 20 фотаздымкаў, якія будуць экспанавацца падчас правядзеньня Беларускага Эўрапейскага Форуму. На наступным этапе журы вызначыць трох пераможцаў конкурсу. Яны, а таксама пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сымпатый», будуць уганараваныя каштоўнымі прызамі. Уладальнік першага месца атрымае галоўны прыз − культурна‑адукацыйную паездку ў адну са сталіцаў краін Эўразьвязу.

Ад кожнага ўдзельніка конкурсу да 5 лістапада прымаюцца тры работы. Іх можна падаць праз інтэрнэт, выкарыстоўваючы спэцыяльную форму на старонцы euraforum.info. На гэтай жа старонцы можна больш падрабязна азнаёміцца з правіламі і тэхнічнымі ўмовамі конкурсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?