Моцны снегапад паралізаваў Новую Зеландыю.
Сотні кіроўцаў былі вымушаныя кінуць свае машыны проста на трасе. Эвакуявана каля 700 чалавек. Зачыненыя школы.
Непагадзь абрынулася і на фермерскія гаспадаркі. Тысячы кароў знаходзяцца на пашы, куды цяжка трапіць.