Генпракуратура Украіны паведамляе, што перададзеныя Аляксандрам Гольдфарбам задакумэнтаваныя паказаньні аднаго з грамадзянаў ЗША не ўтрымліваюць ніякіх аб’ектыўных зьвестак аб датычнасьці сьпікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Мароза да заказу на зьдзяйсьненьне забойства журналіста Георгія Гангадзэ.

Паводле інфармацыі прэс-службы Генпракуратуры, «сьледчыя 31 ліпеня 2006 г. дадаткова дапыталі ў якасьці сьледчых Гольдфарба А.Д., які на допыце перадаў задакумэнтаваныя паказаньні аднаго з грамадзянаў ЗША. Яны не ўтрымліваюць ніякіх аб’ектыўных зьвестак аб датычнасьці на ўчыненьне забойства журналіста Георгія Гангадзэ», – паведамляе Генпракуратура.

Як паведамлялася, выканаўчы дырэктар Фонду грамадзянскіх свабод Аляксандар Гольдфарб на прэс-канфэрэнцыі ў аўторак заявіў, што ФГС Барыса Беразоўскага перадаў у распараджэньне Генпракуратуры афіцыйныя паказаньні сьведкі, які заяўляе, што забойства журналіста Георгія Гангадзэ было зьдзейсьнена на замову сьпікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Мароза і кіраўніка расейскай «Альфа-груп» Міхаіла Фрыдмана.

Фрыдман таксама адрынуў абвінавачаньні Гольдфарба.

proua.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0