На МКАД, у раёне Слуцкай шашы, 7 кастрычніка сутыкнуліся дзевяць машын. Прычынай ДТЗ стала грэбаванне дыстанцыяй.
Кіроўца першага аўтамабіля знізіў хуткасць, каб перастроіцца, і ў яго ўрэзаўся аўтамабіль, што ехаў ззаду.
Далей сутыкненні пайшлі па ланцужку. Пацярпелых няма, але некалькі машын прыйшло эвакуяваць.
Затор расцягнуўся на сотні метраў.