daylife.com

daylife.com

«Газпром» не мае намеру адыходзіць ад папярэдніх дамоўленасцей наконт цэнаў на газ для Беларусі, што прадугледжваюць іх паэтапнае павышэнне, заявіў старшыня праўлення расійскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.

Мілер, што бярэ ўдзел у рабоце XXIV Сусветнага газавага кангрэсу ў Буэнас‑Айрэсе, 7 кастрычніка працвердзіў цвёрдасць пазіцыі «Газпрома» ў разліках з Беларуссю. Паводле словаў кіраўніка «Газпрома»,

неабходна працаваць у адпаведнасці з кантрактам.

Напярэдадні першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Мінск вядзе перамовы з «Газпромам», каб пазбегнуць «усплёску цаны» на газ у 2010 годзе. Паводле Сямашкі, прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі даручыў міністру энергетыкі Аляксандру Азярцу правесці перамовы з «Газпромам» з улікам форс‑мажорных абставін, звязаных з крызісам.

***

31 снежня 2006 года ААТ «Газпром» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах. Дакументам, у прыватнасці, была вызначана формула цаны з 1 студзеня 2008 г. (адпавядаючая формуле цаны пры пастаўках расійскага газа ў Еўропу), а таксама паніжальныя каэфіцыенты цаны на 2008—2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна). З 2011 г. Беларусь павінны выйсці на ўзровень цаны на газ, што забяспечвае роўную даходнасць з пастаўкамі ў Еўропу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?