Беларускі форвард Андрэй Касціцын закінуў першую шайбу ў гэтым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі. Праўда, яго «Манрэаль» быў разгромены на выездзе «Ванкуверам» — 1:7.

Беларус забіў гол на 24‑й хвіліне сустрэчы, калі яго каманда саступала 0:3.

Гэта першы галявы бал Андрэя ў новым сезоне. У мінулым сезоне ў яго ў рэгулярным чэмпіянаце былі 23 шайбы і 18 выніковых перадачаў ды адна шайба ў плей‑оф.

Наступны матч «Манрэаль» правядзе ў гасцях супраць «Эдмантана» (10 кастрычніка), а 15 кастрычніка згуляе супраць «Каларада», за якое выступае Руслан Салей.

***

У Міхаіла Грабоўскага, што выступае за «Таронта» у сёлетнім сезоне (у трох гульнях) на рахунку адна шайба і дзве выніковыя перадачы.

Летась Грабоўскі меў 20 шайбаў і 28 перадачаў. 10 кастрычніка «Таронта» прымае «Пітсбург». 13 кастрычніка — матч супраць «Каларада».

***

Абаронца зборнай Беларусі Руслан Салей — ён выступае за «Каларада» — у гэтым сезоне на лёд яшчэ не выходзіў. Летась ён закінуў за «Эвеланш» чатыры шайбы і зрабіў 17 перадачаў.

Сёння «Каларада» гуляе на выездзе з «Нэшвілам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?