У Цвярской вобласці Расіі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўраджэнца Беларусі 25‑гадовага Канстанціна Самулевіча, які ад красавіка 2006 да лістапад 2008 года здзейсніў на тэрыторыі горада Цвер і вобласці шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Усе злачынствы здзяйсняліся ў лесе ў цёмную пару сутак, спосаб злачынства быў ідэнтычны — гвалтаўнік вёў ахвяру ў бязлюднае месца, дзе і ўчыняў злачынства.

28 ліпеня 2006 года Самулевіч разам з нявысветленай асобай здзейснілі згвалтаванне і замах на забойства непаўналетняй. Яны душылі ахвяру, а калі яна страціла прытомнасць, палічылі мёртвай і з месца злачынства зніклі. Дзякуючы гэтаму, дзяўчына засталася жывая.

22 траўня 2008 года ў Канакоўскім раёне Самулевіч абрабаваў 18‑гадовую дзяўчыну — а потым забіў яе.

19 жніўня 2008 года ў горадзе Цвер абвінавачаны, пагражаючы забойствам, згвалтаваў непаўналетнюю, а таксама абрабаваў яе.

У лістападзе 2008 года Самулевіч згвалтаваў і забіў 18‑гадовую дзяўчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?