Чацьвёртым падазраваным па справе ваўкавыскага прадпрымальніка стаў жыхар Горадні Міхаіл Казлоў.

Пра гэта стала вядома з дакумэнту аб працягу сьледзтва па справе да 8 лістапада,— паведаміў «Свабодзе» праваабаронца Алег Волчак.

Хто такі спадар Казлоў і якое ён мае дачыненьне да справы, пакуль невядома. Няясна таксама, ці ён затрыманы.

Цяпер па Ваўкавыскай справе праходзяць чатыры падазраваныя: Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Аляксандар Ларын і Міхаіл Казлоў.

Іх абвінавачваюць ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. Ад 16 красавіка да 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту. Празь некалькі дзён пасьля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў зьвесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?